5 праектаў ва Ўроцлаве
Fundacja Spadczyna Białorusi
Мы працуем з беларус:камі, якія апынуліся ў Польшчы праз палітычныя рэпрэсіі, вымушаную эміграцыю і сацыяльныя выклікі.
Пра нас
Fundacja Spadczyna Białorusi адкрытая для супрацоўніцтва, партнёрства і ўдзелу.
Мы — беларуская грамадзкая арганізацыя ва Уроцлаве, створаная, каб падтрымліваць беларус:ак у эміграцыі і захоўваць жывую сувязь з нашай мовай, культурай і каштоўнасцямі.
Мы працуем на скрыжаванні адукацыі, культуры, правоў чалавека і супольнаснай падтрымкі. Для нас важна, каб у эміграцыі людзі не гублялі сябе — а наадварот, адчувалі апору, прыналежнасць і магчымасць развівацца.


